Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Падарожжа вялікоднага яечка

Дата: 19 апреля 2019 в 08:37
Автор: Войнюш Н. В.
509 просмотров

Не сакрэт, што абрадавыя святы дораць вялікую радасць дзецям і дарослым, дапамагаюць данесці да дзіцяці высокія маральныя ідэалы

Напярэдадні забавы выхавацель Рабцэвіч Г.М расказала дзецям аб асаблівасці свята, аб традыцыях і абрадах свята.

Светлае свята Вялікдзень асацыіруецца ў дзяцей з фарбаваннем яйкаў, вярбой,духмянымі пірагамі.

У старэйшай рознаузроставай групе выхавацель правяла тэатральную забаву “Падарожжа вялікоднага яечка”. Бяда прымусіла яечка пайсці ў падарожжа каб знайсці сваю маму курачку Рабу. Дзеці перажывалі калі яечка плакала, радаваліся калі яечка знайшло сяброў- зайчыка, ваўка , лісу. Звяры дапамаглі знайсці маму курачку Рабу. Усе адправіліся ў храм, дзе яечка стала чырвоным- галоўным сімвалам Вялікадня.

Дзці спявалі вялікодныя песні,расказвалі вершы, вадзілі карагод, слухалі гукі званоў у храме.

Зрамела , свята Вялікдзень аб’ядноўвае сям’ю ў любові. Напрыканцы дзеці атрымалі пачастункі, якія прапанавала чырвонае яечка.

Радасць, усмешкі, цеплыня- усё гэта апанавала дзяцей і гасцей .

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.